Гісторыя Фаніпаля

«Народ, якi не ведае сваей мiнуўшчыны, не варты будучынi»

Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у 1856 годзе, як былая уласнасць памешчыкаў Энельфельдтаў і Багдашэўскіх (фальварак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета).

У 1870 годзе ў мястэчку Фаніпаль быў адкрыты чыгуначны прыпыначны пункт, будаўніцтва якога фінансаваў граф Карл Эмірікавіч Чапскі, які мае свой маёнтак у мястэчку Станькава, а ў 1871 годзе - станцыя Токараўская, названая ў гонар губернатара Мінскай губерні У. Токарава - заснавальніка жалезнай дарогі Брэст-Масква. З 9 жнівеня 1876 года станцыя завецца Фаніпаль.

У 60-70-я гады XX стагоддзя каля Фаніпаля пачата будаўніцтва заводаў і фабрык. Гэта дало другое дыханне невялікага пасёлку. Сюды быў падведзены прыродны газ, артсвідравіна закальцавана ў адзіную сетку, пададзена вада па новым вадаправодзе, пашыраны ачышчальныя збудаванні, пракладзены каналізацыйны калектар, праведзена закальцоўка электразабеспячэння. Інфраструктура пасёлка стала адпавядаць патрабаванням часу.

З 1924 года Фаніпаль адносіцца да Грычынскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі, з 1931 года – да Мінскага гарсавета, з 1935 года – да Мінскага раёна, з 1938 года – да Мінскай вобласці.

Статус гарадскога пасёлка быў прысвоены Фаніпаля 29 красавіка 1984 г.

УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ АДНЯСЕННI ВЁСЦЫ ФАНIПАЛЬ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ДА КАТЭГОРЫІ ГАРАДСКIХ ПАСЁЛКАЎ

29 красавіка 1984 г. № 3626-Хг.Мінск

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Аднесці вёску Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.

Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь І.Палякоў

Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Л.Чагіна

А 22 чэрвеня 1999 г. ён стаў горадам раённага падпарадкавання.

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 cакавіка 1999 года N 345​​
АБ АДНЯСЕННI ГАРАДСКIХ ПАСЁЛКАЎ УЗДА УЗДЗЕНСКАГА РАЁНА I ФАНIПАЛЬ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ДА КАТЭГОРЫІ ГАРАДОЎ РАЁННАГА ПАДПАРАДКАВАННЯ

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Пагадзіцца з прапановай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў аб аднясенні гарадскіх пасёлкаў Узда Уздзенскага раёна і Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.ЛIНГ

Фаніпальская зямля выгадавала і выхавала плеяду выдатных людзей, якія праславіліся як у гады вайны, так і ў мірны час. Гэты сайт дазволіць больш глыбока вывучыць гісторыю свайго краю.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38