Гімназія і сярэдняя школа №1

У Фаніпалі ёсць гімназія і сярэдняя школа, дзе навучаюцца больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах.

Калектывы школ творча падыходзяць да сваёй працы, ужываюць разнастайныя метады навучання і выхавання, выкарыстоўваюць перадавыя педагагічныя тэхналогіі.

У 2004 годзе на базе сярэдняй школы №2 была адкрыта гімназія. Так, у ёй з поспехам праводзяць навучанне па сістэме Дальтон - асобасна-арыентаваннаму выхаванню і адукацыі, укараняюцца модульныя тэхналогіі навучання. Тут у маі 2002 года праводзіўся міжнародны семінар па новых тэхналогіях.

У СШ №1 асаблівую ўвагу надаюць спартыўна-аздараўленчаму накірунку, тут створана лепшая ў раёне унікальная спартыўная зала на 28 трэнажораў, якая з'яўляецца гонарам не толькі школы, але і горада. Фінансаваў абсталяванне залы прадпрымальнік Каровін С.Б.

Добрых вынікаў дабіваюцца навучэнцы школ горада на раённых і абласных алімпіядах. Традыцыйна пераможцамі раённых алімпіяд па хіміі і матэматыцы становяцца фаніпальскiя школьнікі.

У сістэме адукацыі Фаніпаля працуюць неабыякавыя, творчыя асобы, якімі па праву ганарыцца горад: Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Грамыка Л.Р. (Гімназія), Выдатнік народнай адукацыі Валахановіч Я.У. (СШ № 1), Лаўрэат педагагічнай прэміі ім. Н.К. Крупскай Паўлюць К.П. (Гімназія) і іншыя.

Дашкольныя ўстановы

Галоўным напрамкам работы 4-х дашкольных устаноў горада, якія наведваюць каля 500 дзяцей, з'яўляецца ўмацаванне здароўя, фізічнае і эстэтычнае развіццё кожнага дзіцяці. Таму асаблівая ўвага надаецца пытанням аздараўлення дзяцей, арганізацыі харчавання, прафілактыцы захворванняў, фізічнаму выхаванню. Для гэтага ва ўсіх дашкольных установах створаны добрыя ўмовы, тут працуюць выдатныя выхавацелі-педагогі, музычныя кіраўнікі, медыцынскія работнікі, псіхолагі, дэфектолагi.

Ва ўсіх установах здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак развіваюцца ў працэсе навучання, гульняў, прагулак, але асабліва ў спецыяльна створаных танцавальных, мастацка-моўных, музычных, выяўленчых гуртках. Традыцыйна праводзяцца святы, ранішнікі, канцэрты, арганізоўваюцца кірмашы, выставы. конкурсы дзіцячага малюнка і г.д.

Калектывы дзіцячых садоў і ясляў імкнуцца разнастаіць жыццё дзяцей, прапанаваць ім штосьці новае, цікавае, сваё: так, у д/с №4 любяць праводзіць Дні здароўя, Спартландыi, розныя спартыўныя мерапрыемствы, тут ёсць выдатны спартыўна-аздараўленчы комплекс, басейн, сауна; у д/с №1 сумесна з Дзіцячым домам творчасці арганізаваны лялечны гурток-тэатр, дзе артысты - самі дзеці; у д/с №2 дзеці любяць працаваць з саломкай ў аднайменным гуртку; у д/с №3 ёсць тэатральны гурток.

У аснову работы дзіцячых садкоў пакладзена асобасна-арыентаваная мадэль выхавання і навучання па Нацыянальнай праграме «Пралеска», выкарыстоўваюцца элементы новых адукацыйных праграм і методык - «Зачараванне», «Вясёлка», «Юны эколаг» і іншыя.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

20.08.17   21.08.17
1 Еўра (EUR) 2.28 2.28
1 Долар ЗША (USD) 1.94 1.94
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.26 3.26