БЧ верне на два тыдні начныя электрычкі ў Фаніпаль

Беларуская чыгунка з сярэдзіны жніўня адмяніла многія электрычкі. І вось з 27 верасня па 10 лістапада 2021 года было вырашана вярнуць некаторыя цягнікі гарадскіх ліній і паскораныя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа ў мэтах вывучэння попыту на перавозкі пасажыраў паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі.

Так, на ўчастку Мінск-Баранавічы з 27 верасня па 10 лістапада будуць дадаткова курсіраваць электрычкі:
№7042 Стоўбцы - Мінск адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 23.04 (адпраўленнем з Фаніпаля ў 23:46) і прыбыццём на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 00:16
№7041 Мінск - Стоўбцы адпраўленнем са станцыi Мiнск-Пасажырскi ў 00:48 і прыбыццём у Фаніпаль у 01:15 (прыбыццём на станцыю Стоўбцы ў 02:04).

У названы перыяд будзе ажыццяўляцца маніторынг населенасці цягнікоў, у тым ліку атрыманне дадзеных аб зборным вобразе сярэднестатыстычнага пасажыра (узрост, пол, месца жыхарства, сфера дзейнасці, сацыяльны статус, мэта і маршрут паездкі).

Як адзначылі ў прэс-службе БЧ, па выніках маніторынгу будзе разглядацца фарміраванне збалансаванай арганізацыйнай схемы транспартнага абслугоўвання участку, у тым ліку і з прымяненнем аўтамабільнага транспарту.

Таксама, пасля адмены ранішняй электрычкі, з 27 верасня скарэкціраваны расклад руху цягніка рэгіянальных ліній эканамкласа №6806 Стоўбцы - Мінск. Цяпер электрычка будзе адпраўляцца з Фаніпаля ў 06:26 (замест 06:38) і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 07:00 (замест 07:12).

З раскладам руху прыгарадных электрацягнікоў Вы можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/prigorod/

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

22.10.21   23.10.21
1 Еўра (EUR) 2.83 2.83
1 Долар ЗША (USD) 2.44 2.44
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.43 3.43