Пачалося грамадскае абмеркаванне будаўніцтва крамы «Еўраопт» каля Фаніпаля
На выездзе з Фаніпаля вырашана пабудаваць краму «Еўраопт Super». Новы гандлёвы аб'ект будзе размяшчацца каля яблыневага саду, насупраць дамоў па вул. Камсамольскай 40 і 54.
Нагадаем, што на тым месцы збіраліся ў 2013 годзе ўжо будаваць гандлёвы цэнтр ЗТАА «Глера Палессе-4».
Запланаваная працягласць будаўніцтва супермаркета «Еўраопт» - 9 месяцаў. Пачатак будаўніцтва - жнівень 2019 года.
З 24 чэрвеня па 19 ліпеня 2019 года пройдуць грамадскія абмеркаванні ў форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі па праекце: «Будаўніцтва гандлёвага аб'екта ў в. Вязань па вул. Цэнтральная 2А».
З экспазіцыяй праекта можна азнаёміцца ў вестыбюлі будынка Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Накіроўваць заўвагі і прапановы можна заказным лістом або ў пісьмовым выглядзе па наступным адрасе: Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, 222712, Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1, каб. 205 або каб. 210, або выкарыстоўваючы сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Дзяржынскага райвыканкама dzerzhinsk.minsk-region.by. Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання, пададзеныя пасля 19 ліпеня 2019 года, разгляду не падлягаюць.
Каментарыі(1):