У раёне Фаніпаля будуюць гандлёвы цэнтр
На працягу 2010-2011 гадоў Мінскім аблвыканкамам заключана 18 інвестыцыйных дагавораў, якія прадугледжваюць рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Адным з такіх праектаў з'яўляецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў г. Фаніпалі ЗТАА «Глера Палессе-4».
У чэрвені ўжо была расчышчана і агароджана будаўнічая пляцоўка. Новы гандлёвы цэнтр будзе размяшчацца каля яблыневага саду, насупраць дамоў па вул. Камсамольскай 40 і 54.
Тэрмін будаўніцтва: чэрвеня 2013 - 30.12.2013.
Літоўская кампанія "Глера Маркет" яшчэ з 2009 года вядзе ў Беларусі падрыхтоўку да стварэння сеткі харчовых магазінаў. Зарэгістраваныя розныя кампаніі («Глера Палессе», «Глера Альфа», «Глера Бэта» і іншыя), у тым ліку заключаны дамовы па інвестыцыі з органамі ўлады на адкрыццё сеткі магазінаў. Кожная крама прадугледжвае аб'ём інвестыцый у памеры 0,5-1,5 млн долараў.
Як мяркуецца, паводле ацэнак экспертаў, пасля запуска ўсяго праекта, сетка крам ўвойдзе ў ТОП-10 самых буйных (па колькасці гандлёвых кропак) у Беларусі. Таксама крамы гэтай сеткі з'явіцца ў гарадах: Мазыр, Гомель, Светлагорск, Жлобін, Салігорск, Ліда, Ваўкавыск, Слуцк, Бяроза і Мінск.
Каментарыі(9):
Какой же "нищий" Фаниполь по сравнению с Заславлем, который находится на таком же удалении от Минска и имеет такое же население. Заводов полно, а толку нету - дорожки пешеходные узкие или разбиты вхлам, развлечений ноль, ни одного тренажерного зала на город, одно типа кафе. Остаётся только пить и в церкви ходить, которых тут понастроить решили на каждом углу, как я посмотрю.
Скукотища.
Дайте знать лучше, что строят на выезде из города в сторону Победного (трасса М1), за мед. препоратами?
Пахотные земли и не малые отдали под что-то стоящее видать)