У Дзяржынскім раёне пачаў працаваць адзіны кантакт-цэнтр ЖКГ па нумары 115

Кантакт-цэнтр ЖКГ па кароткім нумары 115 запрацаваў у Дзяржынскім раёне. Цяпер званкі з усяго раёна будуць сцякацца сюды. Раней жа дыспетчарскі пункт працаваў не толькі ў Дзяржынску, але і ў Фаніпалі.

Кантакт-цэнтр будзе прымаць усе віды пытанняў жыхароў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кантакт-цэнтр можна паведаміць, напрыклад, пра праблему ў ЖКГ ці інфраструктуры горада, унесці заўвагу або прапанову па дзейнасці ЖКГ, выклікаць электрыка і г.д.

Цяпер усе заяўкі будуць рэгістравацца ў агульнай кампутарнай сістэме, а таксама будзе весціся аўдыёзапіс званка - для кантролю якасці працы аператараў, а таксама для вырашэння канфліктных сітуацый у выпадку прад'яўлення прэтэнзій з боку грамадзян. Работа са зваротамі будзе праводзіцца кругласутачна.

Кошт званка на кароткі нумар 115 будзе такі ж, як і на любы іншы нумар гарадской тэлефоннай сеткі.

Дадаць каментар


Каментарыі(4):


Аўтар: Вероника | Дата: 2021-02-13 16:33:20
Каментарый: Хочу взять у жкх снеговую лопату в г. Фаниполь, что бы разчистить дорожи от снега...комсомольская 50
Аўтар: Настя | Дата: 2020-10-22 20:41:25
Каментарый: Фаниполь .зеленая 2д.кв 48 плохо греют батареи.к нам никто ни пришел,но за то написали что все выполнили,это как понимать,что за беспредел, придите и выполните работы
Аўтар: Вера | Дата: 2018-03-14 00:08:52
Каментарый: уважаемая, администрация города! пожалуйста, обратите внимание на фанипольские дороги. ведь это визитная карточка города. как можно гордиться городом, где нереально пройти? в частном секторе р-не северном, уже и проехать невозможно. только на лодках. НЕУЖТО НИКОМУ ДО ЭТОГО НЕТ ДЕЛА? !!!
Аўтар: Игорь | Дата: 2018-02-23 20:06:28
Каментарый: зачем какой-то телефон и аудиозапись? в минске есть сайт 115.бел, очень хорошая служба куда можно направить фото и комментарий и результат на лицо всё исправляется, почему по району не сделать такой же сайт где будут решаться проблемы городов? а проблем много, ямы, высокие бордюры,остановки без лавочек и мусорок и т.д...сайт намного проще и удобнее...ну для пенсионеров телефон...

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

27.03.23   28.03.23
1 Еўра (EUR) 3.05 3.05
1 Долар ЗША (USD) 2.84 2.84
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.73 3.73