«Штадлер Мінск» паставіць 10 саставаў для трэцяй лініі мінскага метро

ЗАТ «Штадлер Мінск» выйграла тэндэр на пастаўку 10 саставаў для сталічнай падземкі, паведаміў прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

Як чакаецца, новыя цягнікі будуць курсіраваць па трэцяй лініі метро. "З кампаніяй падпісаны дагавор, першыя пастаўкі павінны пачацца ў 2018 годзе. Пакуль гэта толькі планы, больш падрабязная інфармацыя аб праекце будзе пазней. Магчыма, саставы па сваім дызайне і характарыстыках будуць падобныя на тыя, якія прадстаўлены ў берлінскім метро", - адзначыў Андрэй Кузьмін.

Пры вытворчасці цягнікоў для метро ЗАТ «Штадлер Мінск» гатова супрацоўнічаць з «Белкамунмашам».

Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна будзе мець працягласць 17,2 км і налічваць 14 станцый. Яна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам. У цяперашні час у сталіцы вядуцца работы па будаўніцтве першых чатырох станцый лініі ( "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Плошча Багушэвіча").

ЗАТ «Штадлер Мінск» даччынае прадпрыемства швейцарскай кампаніі «Штадлер Рэйл Груп». Завод па вытворчасці электрацягнікоў размяшчаецца ў Фаніпалі.

Крыніца: БЕЛТА

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

07.11.24   08.11.24
1 Еўра (EUR) 3.63 3.63
1 Долар ЗША (USD) 3.33 3.33
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.42 3.42