У Дзяржынскім раёне ўведзены падатак за валоданне сабакамі, курортны збор і збор з нарыхтоўшчыкаў
19 сакавіка 2016 года набыло сілу рашэнне Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў ад 26 лютага 2016 года № 68 «Аб устанаўленні на тэрыторыі Дзяржынскага раёна збору з нарыхтоўшчыкаў, падатку за валоданне сабакамі, курортнага збору і ўвядзенні іх у дзеянне». Рашэнне прынята на падставе пункта 2 артыкула 12 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таксама зацверджаны інструкцыі аб гэтых падатках i зборах.
Так, падатак на сабак будуць плаціць фізічныя асобы, якія валодаюць сабакамі ва ўзросце трох месяцаў і старэйшых.
Стаўкі падатку за валоданне сабакамі ўсталёўваюцца ў залежнасці ад вышыні ў карку:
да 40 сантыметраў - у памеры 0,1 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду;
ад 40 да 70 сантыметраў - у памеры 0,2 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду;
70 і больш сантыметраў, а таксама калі пароды сабак уключаны ў пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак, - у памеры 0,5 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду.
Плацельшчыкамі курортнага збору прызнаюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, дамах (базах) адпачынку, пансіянатах, размешчаных на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Курортны збор будзе вызначацца зыходзячы з кошту пуцёўкі, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказваемых паслуг.
Плацельшчыкамі збору з нарыхтоўшчыкаў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Дзяржынскага раёна прамысловыя нарыхтоўкi (закупкi) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі, за выключэннем іх нарыхтоўкі, пры якой плацельшчыкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне або ўжыта вызваленне ад названай платы. Памер збору будзе вызначацца як кошт аб'ёму нарыхтоўкi (закупкi), вызначаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн.
C тэкстам рашэння Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. Паглядзець яго можна тут.