У сувязі са святочнымі днямі змяняецца графік руху электрычак
Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі паведамляе, што ў сувязі з надыходзячымі навагоднімі святочнымі днямі змяняецца графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Так, парадак курсіравання электрычак у перыяд калядных і навагодніх святаў на ўчастку Мінск-Баранавічы-Брэст будзе такім:
20, 24, 31 снежня 2014 года, а таксама 6 і 10 студзеня 2015 года цягнікі будуць курсіраваць ЯК ПА ПРАЦОЎНЫХ ДНЯХ згодна з дзеючым раскладам.
25, 26, 27 снежня 2014 года і 1, 2, 3 студзеня 2015 года цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць ажыццяўляць рух ЯК ПА СУБОТАХ.
28 снежня 2014 года, а таксама 4 і 7 студзеня 2015 года - ЯК ПА НЯДЗЕЛЯХ згодна з дзеючым раскладам.
Дадаткова прызначаюцца:
24, 31 снежня 2014 года - Мінск-Стоўбцы адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 16:36, з ст. Фаніпаль - 17:16.
24, 31 снежня 2014 года - Стоўбцы-Мінск адпраўленнем з ст. Стоўбцы ў 19:22, з ст. Фаніпаль - 20:38.
25 снежня 2014 года - Мінск-Стоўбцы адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 7:39, з ст. Фаніпаль - 8:10.
25 снежня 2014 года - Стоўбцы-Мінск адпраўленнем з ст. Стоўбцы ў 13:02, з ст. Фаніпаль - 14:13.
З раскладам руху прыгарадных электрацягнікоў Вы заўсёды можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/prigorod/