Ноччу ў Фаніпалі невядомыя бутэлькамі разбілі вокны ў трох кватэрах
25 лістапада трое жыхароў Фаніпаля звярнуліся ў міліцыю з заявай аб тым, што невядомы разбіў шкло ў вокнах іх кватэр.
Каля 2:20 у міліцыю звярнулася Г. (1986 года нараджэння). Паводле яе слоў, невядомы зламыснік шкляной бутэлькай разбіў акно яе кватэры на першым паверсе па вуліцы Зялёная, 5.
Літаральна праз 10 хвілін у міліцыю звярнуўся яшчэ адзін пацярпелы (В., 1992 нараджэння), які пражывае па вуліцы Шульгі, 8.
Праз паўгадзіны ў 3:00 у аддзел міліцыі паступіў яшчэ адзін выклік з аналагічнай заявай, што невядомы з хуліганскіх намераў бутэлькай разбіў шыбу яго кватэры. Пра гэта паведаміў К. (1977 года нараджэння), які пражывае ў Фаніпалі на вуліцы Камсамольская, 9.
Ва ўсіх трох выпадках мясцовым райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 ч.1 (хуліганства) КК Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: УУС Мінаблвыканкама
Каментарыі(2):