У Фаніпалі супрацоўнікі МНС знялі з чыгуначнай цыстэрны школьніка

7 лістапада 2014 года ў 21:39 у цэнтр аператыўнага кіравання Дзяржынскага РАНС ад білетнага касіра ж.д.ст. «Фаніпаль» паступіла паведамленне аб загаранні чыгуначнага саставу на станцыі. Таварны цягнік, сфармаваны з 13 парожніх вагонаў, стаяў на запасным шляху.

Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС загарання выяўлена не было, але ў ходзе высвятлення абставінаў устаноўлена, што на даху чыгуначнага вагона знаходзіцца чалавек у свядомасці і падае прыкметы жыцця.

У 22:23 работнікамі чыгуначнай станцыі праведзены работы па адключэнні напружання кантактнай лініі, а пасля адключэння работнікамі МНС пры дапамозе двух трохкаленных лесвіц і насілак праведзены работы па зняцці пацярпелага і перадачы яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Пацярпелы 2000 года нараджэння, вучань 9 класа ДУА «СШ №1 г. Фаніпаля», брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам паражэнне электрычным токам і тэрмічныя апёкі верхніх і ніжніх канечнасцяў, быў шпіталізаваны ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу. Медыкі ацэньваюць стан хлопца як цяжкі.

Як высветлілася, хлопцы праводзілі таварышаў дадому, якія накіроўваліся ў г. Мінск. Пасля адпраўлення электрычкі, вырашылі ненадоўга затрымацца на чыгуначнай станцыі і трохі пагарэзіць. Узабраўшыся на цыстэрну, школьнік атрымаў моцны ўдар токам.

У Фаніпалі супрацоўнікі МНС знялі з чыгуначнай цыстэрны школьніка
У Фаніпалі супрацоўнікі МНС знялі з чыгуначнай цыстэрны школьніка
У Фаніпалі супрацоўнікі МНС знялі з чыгуначнай цыстэрны школьніка

Паважаныя бацькі, звяртаючыся да Вас, хацелася б яшчэ раз нагадаць, што вы ў адказе за жыццё і здароўе вашых дзяцей. Звярніце асаблівую ўвагу на тое, чым заняты ваша дзіця. Надайце трохі сваёй увагі і часу і нагадаеце сваім дзецям аб правілах бяспекі паводзін на чыгунцы, каб пазбегнуць падобных выпадкаў!

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

04.10.24   05.10.24
1 Еўра (EUR) 3.6 3.6
1 Долар ЗША (USD) 3.26 3.26
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.46 3.46