Расце Фаніпаль

Фаніпаль — даўно ўжо не пасёлак, а горад раённага падпарадкавання, які утульна размясціўся паміж двума аўтатрасамі. Колькасць яго насельніцтва працягвае ўзрастаць, зараз яна складае без малога 14 тыс. чалавек. Адпаведна, у мясцовай улады — вялікія планы па развіцці сацыяльнай інфраструктуры. Карэспандэнт «МП» папрасіла расказаць пра іх старшыню Фаніпальскага гарвыканкама Людмілу Калініч.

Расце Фаніпаль

Людміла Аляксееўна, якую з гарадскіх праблем вы лічыце першачарговай?

Усе, бо ў жыцці горада не бывае маленькіх праблем. Да мяне на прыём пастаянна прыходзяць людзі са сваімі пытаннямі, і я стараюся іх пачуць. Напрыклад, мамы з маленькімі дзецьмі звярнуліся з просьбай дапамагчы ў добраўпарадкаванні дзіцячай пляцоўкі, якую ім абяцалі зрабіць яшчэ год таму. З дапамогай камунальнікаў, а таксама пры ўдзеле саміх бацькоў пляцоўка была абсталявана. Адна жанчына нядаўна патэлефанавала са скаргай, што каля дома на вуліцы Перамогі, 38 адсутнічае асвятленне. Яна ўжо шмат разоў падавала заяўку ў дыспетчарскую Фаніпальскага ЖКГ, але безвынікова. І ў рэшце рэшт пытанне вырашылі — асвятленне на вуліцы адноўлена. Яшчэ адна пажылая жанчына знайшла ў Віцебскай вобласці месца пахавання брата, які 70 гадоў лічыўся без вестак прапаўшым, але не магла туды з'ездзіць у сілу ўзросту і адсутнасці памочнікаў. Мы дапамаглі ёй з транспартам дзякуючы агракамбінату «Дзяржынскі». Звяртаюцца і прадпрымальнікі.

Напрыклад, прыйшоў мой былы вучань — а ў мяне паўгорада вучняў, паколькі ў агульнай складанасці я прапрацавала ў школе 24 гады, — і папрасіў вылучыць яму ўчастак пад шынамантаж грузавых аўтамабіляў. Я вельмі ўзрадавалася: у Фаніпалі няма пакуль такой паслугі, а транспарту шмат. Вядома, мы падумаем з землеўпарадкавальнай службай, што яму прапанаваць.

У вашым кабінеце вісіць генеральны план забудовы горада. Раскажыце пра яго чытачам.

Генплан разлічаны на два этапы: да 2020 і да 2030 года. Насельніцтва Фаніпаля да 2030 года, як мяркуецца, дасягне 17 тысяч чалавек. На першым этапе — самае галоўнае, на мой погляд, — у горадзе павінен з'явіцца дзіцячы парк і фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам. На вуліцы Брэсцкай, 9 будзе пабудаваны 9-павярховы жылы дом, а ў працэсе яго ўзвядзення — гэта было адным з умоў аўкцыёну — будаўнічая фірма-падрадчык пачысціць і добра ўладкуе найбліжэйшую сажалку з падземнымі ключамі, каб размясціць там зону адпачынку. Вёскі Чаркасы, Чэчына, Вязань, Холма, Падсасонне адна за адной будуць ўключацца ў гарадскую мяжу, іх жыхары стануць гараджанамі.

Паколькі побач з Фаніпалем размешчана свабодная эканамічная зона, будзе даволі актыўна весціся жыллёвае будаўніцтва, у тым ліку індывідуальная забудова ў мікрараёнах Паўднёвы і Паўднёвы-2, дзе мы маем намер і далей прапаноўваць жадаючым зямельныя ўчасткі.

Праз аўкцыёны?

Так. З гэтага года Фаніпальскі гарвыканкам пэўную частку зямельных участкаў, прызначаных для будаўніцтва жылля — як пад шматпавярхоўкі, так і пад прыватныя дамы, — прадае з аўкцыёнаў. Аўкцыёны ў нас, як у горада раённага падпарадкавання, — адзіная магчымасць нешта зарабіць у дадатак да бюджэтных сродкаў. Такая практыка сябе цалкам апраўдала: на таргі прыходзяць 2—6 патэнцыйных пакупнікоў, і цана лота ўзрастае. У выніку горад атрымлівае грошы на добраўпарадкаванне.

Так, 1 млрд. 350 млн. рублёў, атрыманых намі ад продажу участкаў пад індывідуальнае будаўніцтва, былі накіраваны на рэканструкцыю дваровых тэрыторый па вуліцы Чыгуначнай з пашырэннем праездаў і стаянак. Да новага года мы плануем яшчэ прадаць 3—4 участкі пад катэджы ў мікрараёне Паўднёвы-2, участак пад гандлёвы цэнтр па вуліцы Камсамольскай і 3 ўчастка пад шматпавярховую забудову па вуліцы Зялёнай. Чаканая выручка — 6—7 мільярдаў рублёў. Сярэдні кошт ўчастка пад катэдж на апошніх таргах складаў 200—240 млн. рублёў. Другая частка свабодных участкаў пад жыллё прадастаўляецца бясплатна мнагадзетным сем'ям для індывідуальнага будаўніцтва — з пачатку года іх было выдзелена 16, і чаргавікам, якія стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з 2008 года — яшчэ 11.

А які сярэдні кошт квадратнага метра ў Фаніпалі? Маецца на ўвазе, вядома, шматпавярховая забудова.

Немаленькая, 1.100—1.200 даляраў у эквіваленце, прычым наўрад ці яна знізіцца, улічваючы перспектыву з'яўлення «пад бокам» у Фаніпаля шэрагу сучасных вытворчасцей, якія актыўна будуюцца ў СЭЗ «Мінск». Спадзяемся, што ўжо да 2020 года Фаніпаль стане паўнавартасным горадам-спадарожнікам Мінска, вельмі зялёным і прыгожым: у ім з'явіцца гарадскі транспарт, новыя гандлёвыя цэнтры, зона адпачынку і многае іншае.

Ці праўда, што будаўніцтва жылля цяпер будзе весціся па-іншаму — жыллёва-будаўнічыя кааператывы сыдуць у мінулае?

Так, гэты метад сябе не апраўдаў, паколькі ён прывёў да з'яўлення вялікай колькасці даўгабудаў. У адпаведнасці з указамі Прэзідэнта прыватныя будаўнічыя кампаніі будуць будаваць цяпер жыллё за ўласныя сродкі (у тым ліку за крэдыты) і на канчатковай стадыі прадаваць кватэры насельніцтву. А дзяржаўныя прадпрыемствы будуць будаваць жыллё па дзяржзамове: УКБ бярэ крэдыт у банку, праектуе дом, будуе яго — і толькі пасля таго як дом будзе практычна гатовы, запрашаюцца грамадзяне, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, дакументы яшчэ раз пераглядаюцца і, калі патрэбнасць не знікла, грамадзяне становяцца навасёламі. Спісы гэтых жыхароў перададуць у банк, куды людзі прыйдуць афармляць крэдыты, і ў хуткім часе яны атрымаюць ключы ад кватэры.

Крыніца: Газета «Мінская праўда»

Дадаць каментар


Каментарыі(4):


Аўтар: Василь | Дата: 2014-11-11 11:11:01
Каментарый: Дмитрий, думаю не делают дороги, т.к. там стоимость метра дороги в расчете на количество человек выше, чем у многоэтажки. Т.е. им выгоднее проложить, к примеру, 50 метров дороги у многоэтажки(>60-80 человек), чем у коттеджа, где живут 4 человека.
В Фаниполе у многоэтажек не везде нормальный асфальт, то, думаю, до коттеджного поселка дело не скоро дойдет.
Аўтар: Дмитрий | Дата: 2014-11-05 15:44:58
Каментарый: Южный 2 это же город????Так почему там не делают дороги???
Аўтар: Василь | Дата: 2014-10-15 09:21:10
Каментарый: Олег, писали же когда-то, про городские линии: "В последнюю же очередь электрички городских линий доберутся до Фаниполя, Дзержинска. Произойдет это не раньше 2016—2017 годов, отмечают в БЖД."
А новую станцию в Фаниполе должны были построить еще году где-то в 2004-ом, но потом не оказалось денег. Зато в Дзержинске появилась вторая жд остановка, хотя по планам она должна была появиться позже))
Аўтар: Олег | Дата: 2014-10-13 22:42:05
Каментарый: Стратегические планы ясны. Конкретики бы больше. В частности по строительству новой станции для региональных эл поездов и запуску городских линий на базе поездов Штадлер, как в Заславль или Руденск.
С отдаленных районов города, особенно котеджных поселков, проблема добраться до станции, а маршрутка дороговата. А ведь основная масса населения работает в Минске. Из Минска после 22.00 вообще не уедешь домой. Неплохо было бы часному бизнесу предложить организовать автобусные маршруты, привязанные к расписанию электричек от станции и в разные районы города. Я думаю окупиться идея.Спасибо

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

29.03.24   30.03.24
1 Еўра (EUR) 3.5 3.5
1 Долар ЗША (USD) 3.25 3.25
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.52 3.52