Грамадскае абмеркаванне праекта «Цэнтр продажу паслуг і абсталявання ў г. Фаніпаль»
Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт абвяшчае грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Цэнтр продажу паслуг і абсталявання ў г. Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці».
Дадзеная працэдура праводзіцца на падставе Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687.
Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - з 23 красавіка па 8 мая 2013 года.
Азнаёміцца з матэрыяламі можна па адрасе: г. Фаніпаль, вул. Камсамольская, д. 32, у фае будынка Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта. У працоўныя дні з 8.00 да 17.00.
Свае заўвагі і прапановы можна выслаць з паметкай «Цэнтр продажу і паслуг» па адрасе: 220720, г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1, каб. 320 або на адрас электроннай пошты: ideoldz@tut.by ці пакінуць пісьмовую заўвагу ў журнале па месцы правядзення грамадскіх абмеркаванняў.
Крыніца: Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт