Выніковая калегія ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама прайшла ў Фаніпалі

У калегіі прынялі ўдзел: намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Антонавіч Будкевіч, намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Чаган, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Мікалаеўна Казак, намеснік начальніка ўпраўлення Марыя Аляксандраўна Саротнік, намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Леанідавіч Клюйко, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Мікалаевіч Башко, начальнікі аддзелаў і спецыялісты ўпраўлення адукацыі, начальнікі аддзелаў адукацыі рай(гар)выканкамаў, дырэктара абласнога падпарадкавання і члены Савета дырэктараў.

Удзельнікі калегіі пазнаёміліся з выставай тэхнічнага, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна, сістэмай электроннага доступу і відэаназірання ў сярэдняй школе №1 г. Фаніпаля, якую па майстэрску прадэманстравала дырэктар Ганна Уладзіміраўна Халопіца.

Удзельнікам спадабалася прэзентацыя вопыту работы сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна - пераможцы абласнога спаборніцтва па выніках 2011/2012 навучальнага года ў намінацыі «Лідэр у стварэнні аптымальнай адукацыйнай сеткі», змястоўна прадстаўленай начальнікам аддзела адукацыі Вацлавам Іванавічам Матусевічам.

Крыніца: Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.03.25   22.03.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.13 3.13
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.66 3.66