БЧ уносіць змены ў расклад электрычак
У сувязі з памяншэннем пасажырапатоку ў асенне-зімовы перыяд Беларуская чыгунка зрабіла змены ў раскладзе прыгарадных цягнікоў.
Так з 26.10.2012 здымаюцца прыгарадныя цягнікі на ўчастку Мінск-Стоўбцы: - эл.ц. адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 07.38, са станцыі Стоўбцы ў 10.04 па суботах і нядзелях;
- эл.ц. адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 10.20, са станцыі Стоўбцы ў 12.46 па нядзелях;
- эл.ц. адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 10.54, са станцыі Стоўбцы ў 15.39 па суботах і нядзелях;
Таксама з 28 кастрычніка ўносяцца змены ў час адпраўлення і прыбыцця некаторых прыгарадных цягнікоў.
З новым і старым(да 28 кастрычніка) раскладам прыгарадных электрацягнікоў Вы заўсёды можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/prigorod/