Падпісаны ўказ аб арганізацыі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога электратранспарту каля Фаніпаля
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст указу № 322 ад 20 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях арганізацыі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту".
Згодна з указам, у Беларусі ў 2012-2016 гадах будзе рэалізоўвацца інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электратранспарту.
На заводзе, які павінен з'явіцца каля Фаніпаля, будуць вырабляць чыгуначны і гарадскі пасажырскі электрычны транспарт (тралейбусы, аўтобусы з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі, трамваі).
Інвестарам з'яўляецца кампанія Stadler Rail AG (Швейцарыя). Яна будзе мець 60% долю ў устаўным фондзе ствараемага прадпрыемства (адкрытае акцыянернае таварыства "Электрычны транспарт»). Астатнія 40% будуць належаць ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш».
Пад будаўніцтва завода будзе выдзелены ў арэнду тэрмінам на 99 гадоў зямельны ўчастак плошчай 18,9 га ў Дзяржынскім раёне.
Ствараемае прадпрыемства атрымае некаторыя адміністрацыйныя і падатковыя льготы. У прыватнасці, да 1 студзеня 2021 года прадпрыемства вызваляецца ад арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, неабходнасці атрымання дазволу Нацбанка пры правядзенні плацяжу (плацяжоў) на карысць нерэзідэнта па знешнегандлёвых аперацыях, таксама ў 2012-2016 гадах вызваляецца ад выплаты ПДВ пры ўвозе на тэрыторыю РБ абсталявання і камплектуючых, неабходных для вытворчасці.
C тэкстам указу можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. Паглядзець яго можна тут.
Каментарыі(1):