У вытворчасць швейцарскіх электрычак у раёне Фаніпаля на першым этапе будзе ўкладзена каля 50 млн. еўра

Каля 50 млн. еўра будзе ўкладзена на першым этапе ў вытворчасць швейцарскіх электрычак, паведаміў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура.

Завод размесціцца ў Свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" у раёне Фаніпаля, ужо падпісаны інвестыцыйны дагавор з швейцарскай кампаніяй Stadler.

У СЭЗ "Мінск" гэта ўчастак N10 плошчай 604,4 га, які размешчаны ўсходней горада Фаніпаля, з поўначы і ўсходу абмежаваны землямі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Кастрычніцкая Рэвалюцыя", з поўдня - землямі камунальнага унітарнага прадпрыемства па праектаванню, рамонту і будаўніцтву дарог "Мінскаблдарбуд", з паўночнага захаду - землямі транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" і землямі горада Фаніпаля.

На дадзеную пляцоўку плануецца вывесці дзеючую вытворчасць трамваяў і тралейбусаў "Белкамунмаша", які таксама ўдзельнічае ў праекце.

Бізнес-планам праекта прадугледжваецца вытворчасць у 2012-2013 гадах 18 электрацягнікоў і 30 трамваяў, у 2014-м - да 30 электрацягнікоў, 30 трамваяў і 500 тралейбусаў.

"На першым этапе ўкладанне інвестыцый у праект складзе 50 млн еўра. Але, я мяркую, праект будзе і далей развівацца", - дадаў старшыня Мінаблвыканкама.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

15.05.25   16.05.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.02 3.02
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.72 3.72