Арганізацыя руху прыгарадных цягнікоў у сакавіку ў сувязі з пераносам рабочага дня
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» інфармуе, што ў сувязі з пераносам рабочага дня з 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка адбудуцца змены ў арганізацыі руху прыгарадных цягнікоў.
Так, у сувязі са святочнымі перавозкамі ў сакавіку 2012 года рух прыгарадных цягнікоў устанаўлiваецца:
На ўчастку Мінск-Баранавічы:
- 7 сакавіка 2012г., як па пятніцах;
- 8, 9, 10, 17 сакавіка 2012г., як па суботах;
- 11 сакавіка 2012г., як па нядзелях.
Назначаюцца дадаткова электрацягнікі:
7 сакавіка 2012г.
- эл.ц. Мінск-Пас. – Брэст-Цэнтр. адпраўленнем са станцыі Мінск-Пас. у 19-05;
- эл.ц. адпраўленнем са станцыі Мінск-Пас. у 15-42 падоўжваецца да станцыі Брэст-Цэнтр. з прыбыццём у 21-01 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 16-07).
8 сакавіка 2012г.
- эл.ц. Брэст-Цэнтр. – Мінск-Пас. адпраўленнем са станцыі Брэст-Цэнтр. у 5-49.
11 сакавіка 2012г.
- эл.ц. Стоўбцы – Мінск-Пас., адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 6-31 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 7-48);
17 сакавіка 2012г.
- эл.ц. Стоўбцы – Мінск-Пас., адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 06-31 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 7-48).
З цяперашнім раскладам прыгарадных электрацягнікоў Вы заўсёды можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/info/transport/prigorod/