Каля Фаніпаля выдзелена пляцоўка па вытворчасці чыгуначных саставаў швейцарскага холдынгу Stadler

Швейцарскі холдынг Стадлер - адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў электрацягнікоў ў бліжэйшыя паўгода плануе наладзіць выпуск чыгуначных саставаў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

Партнёрам і сузаснавальнікам выступіць сталічнае прадпрыемства Белкамунмаш. Пляцоўку каля Фаніпаля ў Дзяржынскім раёне пад арганізацыю вытворчасці ўжо вылучылі. Пры паспяховай рэалізацыі праекта Беларусь стане найбуйнейшым вытворцам электрацягнікоў на тэрыторыі СНД.

Для гэтага ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Мінск" было зарэгістравана сумеснае прадпрыемства ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белкамунмаш" і швейцарскай кампаніі "Stadler Rail Group" - ААТ "Электрычны транспарт".

Спачатку плануецца зборка саставаў, пазней будуць вырабляць і камплектуючыя вырабы. Акрамя таго, на гэтай жа пляцоўцы плануецца арганізаваць вытворчасць трамваяў і тралейбусаў.

Нагадаем, Беларуская чыгунка ў 2010 годзе прыступіла да ўкаранення новага фармату пасажырскіх перавозак. Гэта якасны прарыў не толькі ў плане тэхнічных сродкаў для перавозкі пасажыраў, але і ў самой арганізацыі руху, падыходах да ажыццяўлення гэтага працэсу. Новы фармат прадугледжвае класіфікацыю ліній на міжнародныя, міжрэгіянальныя, рэгіянальныя, гарадскія і камерцыйныя.

Stadler ўжо паставіла ў Беларусь некалькі саставаў для гарадскіх чыгуначных пасажырскіх перавозак. Гэтыя саставы абсталяваны прыладай цеплавых завес ўваходных дзвярэй, якія перашкаджаюць паступленню халоднага паветра, кандыцыянерамі, сістэмай відэаназірання, вакуумным туалетам, зонай для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Усяго Stadler павінна паставіць 10 цягнікоў. Кампанія зацікаўлена ў далейшым пашырэнні паставак.

Для даведкі:
Швейцарская кампанія Stadler з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага складу: рэйкавых аўтобусаў, дызель-і электрацягнікоў, двухпавярховых электрацягнікоў, пасажырскіх вагонаў і трамваяў. Сёння прадукцыя кампаніі эксплуатуецца ў розных краінах: Германіі, ЗША, Аўстрыі, Францыі, Італіі. Адным з напрамкаў дзейнасці Stadler з'яўляецца вытворчасць электрацягнікоў новага пакалення сямейства FLIRT.
«Белкамунмаш»

Дадаць каментар


Каментарыі(3):


Аўтар: ADMIN | Дата: 2012-01-30 10:46:22
Каментарый: Это участок N10 в СЭЗ "Минск" площадью 604,4 га расположен восточнее г. Фаниполя Дзержинского района, с севера и востока ограничен землями сельскохозяйственного производственного кооператива "ОКТЯБРЬСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ", с юга - землями коммунального унитарного предприятия по проектированию, ремонту и строительству дорог "МИНСКОБЛДОРСТРОЙ", с северо-запада - землями транспортного республиканского унитарного предприятия "МИНСКОЕ ОТДЕЛЕНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ" и землями г. Фаниполя.
Аўтар: Erinaceus | Дата: 2012-01-29 01:16:57
Каментарый: Где интересно эта площадка?
Аўтар: Вася | Дата: 2012-01-13 15:46:26
Каментарый: Производится будет возле Фаниполя. А зато региональная электричка Standler Минск-Барановичи не останавливается на станции Фаниполь (((

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

16.03.25   17.03.25
1 Еўра (EUR) 3.45 3.45
1 Долар ЗША (USD) 3.17 3.17
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.61 3.61