ДУА «Фаніпальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Фаніпальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1» бярэ свае вытокі яшчэ з 1944 года, калі была адкрыта пачатковая школа ў в. Вязань.
Кантактныя даныя: | |
Адрас: | г. Фаніпаль, вул. Камсамольская, 6 |
Тэлефон: | +375 (1716) 7-12-86 |
Факс: | +375 (1716) 7-12-86 |
Email: | fan1@schoolnet.by |
Сайт: | http://fan1.schoolnet.by/ |
УНП: | 690341898 |
1 верасня 1944 года была адкрыта пачатковая школа ў в. Вязань, якая прыняла першых сваіх 90 вучняў з вёсак Вязань, Чырвоная Горка і Фаніпаль. Спачатку школа называлася Вязанской развіццёвай пачатковай школай. Развіццёвай яна была да 1948 года. У верасні 1948 года школа атрымала новы статус. Яна стала развіццёвай няпоўнай сярэдняй школай. Быў адкрыты 5-ы клас, на наступны год 6 клас і г. д.
У 1966 годзе прымаецца рашэнне аб будаўніцтве сярэдняй школы ў в. Фаніпаль. І 7 лістапада 1967 года школа пераехала ў новы будынак тыпавога ўзору. Яна была разлічана на 540 навучэнцаў. У Вязанскую СШ перайшлі вучні Чаркаскай васьмігадовай школы. Так была ўтворана Фаніпальская сярэдняя школы №1.