ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат»

Прадпрыемства па вытворчасці вэнджаніны, каўбасных і кулінарных вырабаў. Уваходзіць у холдынг «Еўрагандаль».


Кантактныя даныя:
Адрас: г. Фаніпаль, вул. Завадская, 25
Тэлефон: +375 (1716) 7-18-03, 7-11-70, 7-16-34
Факс: +375 (1716) 7-18-03
Email: dm1306@tut.by
УНП: 691601588

Фаніпальская кампанія «Превар» адкрылася ў студзені 2011 года. У маі 2013 года была ператворана ў ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат». Сёння - гэта сучасны мясаперапрацоўчы завод. Уваходзіць у холдынг «Еўрагандаль».

На прадпрыемстве ўстаноўлена новае і сучаснае абсталяванне такіх вядомых нямецкіх вытворцаў як Zyidelman, Bastra, Rulle, Handtmann, Variovac, Knecht і Maja. Вытворчая лабараторыя аснашчана найноўшым абсталяваннем, пры дапамозе якога можна праводзіць фізіка-хімічныя і мікрабіялагічныя даследаванні.

Магутнасць завода складае да 10 тон гатовай прадукцыі ў змену. На прадпрыемстве працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты з вопытам работы ў мясаперапрацоўчай прамысловасці. Пры падрыхтоўцы прадукцыі, выкарыстоўваецца толькі высакаякасная ахалоджаная сыравіна мясцовых вытворцаў.

Прадпрыемства вырабляе прадукцыю высокай якасці з улікам ўкаранення новых тэхналогій, пры гэтым не забываючы старыя добрыя традыцыі. Асартыментны пералік выпускаемай прадукцыі складае больш за 100 найменняў такіх вырабаў, як:
- каўбасныя вырабы варана-вэнджаныя;
- паўвэнджаныя;
- вырабы каўбасныя вараныя, сасіскі, сардэлькі;
- вырабы каўбасныя сыравэнджаныя і сыравяленыя;
- прадукты з свініны;
- паўфабрыкаты мясныя натуральныя і паўфабрыкаты хуткага прыгатавання.

Прадукцыя ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат» карыстаецца высокім попытам у пакупнікоў як у Рэспубліцы Беларусь так і Расійскай Федэрацыі.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

07.10.24   08.10.24
1 Еўра (EUR) 3.59 3.59
1 Долар ЗША (USD) 3.25 3.25
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.46 3.46