
Вайсковая часць 30151
Вайсковая часць 30151 каля Фаніпаля - пункт пастаяннай дыслакацыі штаба 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
Кантактныя даныя: | |
Адрас: | г. Фаніпаль, в\ч 30151 |
Тэлефон: | +375 (1716) 7-16-66, 7-23-35 |
Факс: | +375 (1716) 7-16-66 |
УНП: | 600244972 |
Частка створана ў 1952 годзе ў ваенным гарадку Калодзішчы як 97-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён. 14 чэрвеня 1957 года ў адпаведнасці з дырэктывай штаба Войскаў СПА на базе гэтага дывізіёна быў сфармаваны 1148-й зенітны артылерыйскі полк. У студзені 1968 года полк быў перайменаваны ў 15-ю зенітную ракетную брыгаду.
Ппадраздзяленні 15-й зенітнай ракетнай брыгады пастаянныя ўдзельнікі вучэнняў з баявымі стрэльбамі на расейскіх палігонах «Ашулук», «Целямба», «Мыс Таран», у тым ліку кааліцыйных вучэннях «Баявая садружнасць», «Шчыт саюза».
Сёння брыгада дыслакуецца ў 10-ці ваенных гарадках. Усе яны размешчаны вакол Мінска - недалёка ад населеных пунктаў Бальшавік(Мінскі раён), Гірэвічы(Валожынскі раён), Малінаўка(Лагойскі раён), Негарэлае, Глушынцы(Дзяржынскі раён) і іншых. Штаб брыгады (вайсковая часць 30151) знаходзіцца каля горада Фаніпаль.