Храм Ушэсця Гасподняга (рэлігійная абшчына БПЦ)
Прыход храма Ушэсця Гасподняга ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна Мінскай епархіі.
Кантактныя даныя: | |
Адрас: | г. Фаніпаль, вул. Завадская, 2 |
Тэлефон: | +375 (1716) 7-25-66 |
УНП: | 600176485 |
Рэлігійная абшчына Беларускай праваслаўнай царквы прадстаўлена ў Фаніпалі прыходам храма Узнясення Гасподняга.
Праваслаўная царква пачала будавацца ў Фаніпалі ў сярэдзіне 90-х гадоў. Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы. Крыж урачыста ўзняты ў верасні 1999 года падчас Усеагульнага славянскага хроснага ходу. Будаўніцтва гарадской парафіяльнай Свята-Узнясенскай царквы скончылася ў 2000 годзе. Асвечаны храм у снежні 2000 года.
Царква вырашана паводле канона 4-часткавага праваслаўнага храма: 2-ярусная званіца-прытвор, нізкая трапезная, кубападобны аб’ем малітоўнай залы, апсіда. Асвечаны ў снежні 2000 года. Архітэктар - Мікалай Іосіфавіч Лук'янчык.
Храм абсталяваны падвальным памяшканнем, дзе размешчана хрысцільная і класы нядзельнай школы, адкрытыя ў канцы 2003 года.