
ААТ "Агракамбінат Дзяржынскі"
ААТ «Агракамбінат "Дзяржынскі"» ўтвораны ў выніку далучэння сельскагаспадарчых прадпрыемстваў СВК «Пяцігор'е», ААТ «Рыбная гаспадарка «Хотава», ААТ «Фанiпальагратранс» да ААТ «Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка».
Кантактныя даныя: | |
Адрас: | г. Фаніпаль, вул. Завадская, 8 |
Тэлефон: | +375 (1716) 7-15-37, +375 (17) 217-02-98 |
Факс: | +375 (17) 217-02-98 |
Email: | dbpf@tut.by |
Сайт: | http://akd.by/ |
УНП: | 600112292 |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка» ў кастрычніку 2004 года была перайменавана ў ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», у сувязі з далучэннем сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Пяцігор'е». У сакавіку 2005 года да ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» былі далучаны ААТ «Рыбная гаспадарка «Хотава» і ААТ «Фанiпальагратранс». У 2007 годзе да ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» былі далучаны сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы: «Праўда-Агра», у студзені 2008 года «Фалько-Агра», «Іскра-Агра», а таксама ААТ «Негарэльскі камбінат хлебапрадуктаў» і «Малочнік» г. Дзяржынска.
Аб'яднанне з сельскагаспадарчымі кааператывамі дазваляе забяспечваць сябе кармавой базай. Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:
1. Развядзенне сельскагаспадарчай птушкі (асноўная кураняты-бройлеры);
2. Вытворчасць мяса і мясных прадуктаў сельскагаспадарчай птушкі;
3. Вырошчванне збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур;
4. Вытворчасць камбікармоў, прэміксаў, бялкова-мінеральных вітамінных дабавак (БМВД);
5. Перапрацоўка малака;
6. Развядзенне буйной рагатай жывёлы;
7. Рыбаводства;
8. Вытворчасць інкубацыйнага яйка;
9. Аптовы і рознічны гандаль мясам і мясапрадуктамi;
10. Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава".