
ЗАТ «Штадлер Мінск»
Беларускае падраздзяленне кампаніі Stadler па вытворчасці чыгуначных прадуктаў для краін СНД.
Кантактныя даныя: | |
Адрас: | г. Фаніпаль, вул.Завадская, 47 |
Тэлефон: | +375 (1716) 2-24-00 (администрация) |
Факс: | +375 (1716) 2-24-46 |
Email: | stadler.minsk@stadlerrail.com |
УНП: | 690655901 |
ЗАТ «Штадлер Мінск» з'яўляецца беларускім машынабудаўнічым прадпрыемствам, якое ўваходзяць у склад швейцарскай кампаніі Stadler. Падраздзяленне адказвае за вытворчасць чыгуначных прадуктаў для краін СНД з шырокай каляінай. Разам з іншымі падраздзяленнямі канцэрна «Штадлер Мінск» ажыццяўляе дзейнасць у галіне распрацоўкі, праектавання, канструявання і вытворчасці рэйкавага рухомага саставу для гарадскіх, прыгарадных, рэгіянальных перавозак, зубчастых чыгунак, а таксама для міжрэгіянальных і міжгародніх перавозак.
Прадпрыемства «Штадлер Мінск» займае плошчу амаль 220 тыс. кв.м, у тым ліку 50 тыс. кв.м вытворчых плошчаў у Фаніпалі. Колькасць супрацоўнікаў: 1550. Максімальная магутнасць завода: 400 вагонаў у год.
Праект «Штадлер Мінск» пачаўся ў верасні 2012 года. У кастрычніку 2012 года адбылася ўрачыстая закладка капсулы ў горадзе Фаніпаль, а ўжо ў красавіку 2014 года было скончана будаўніцтва вытворчага корпуса. 20 лістапада 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік кампаніі Stadler Rail AG Петэр Шпулер афіцыйна адкрылі завод «Штадлер Мінск». У сакавіку 2015 года было скончана будаўніцтва адміністрацыйнага корпуса. Вытворчы працэс на «Штадлер Мінск» арганізаваны з мая 2014 года. Ужо з запуску першых вытворчых участкаў новы завод актыўна ўключыўся ў знакавы для кампаніі Stadler праект па вырабе, наладцы і пастаўцы двухпавярховых цягнікоў серыі KISS для патрэб маскоўскай кампаніі Aeroexpress.