З 3 снежаня 2011 г. змяніліся цэны на нафтапрадукты

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 10 адсоткаў і з 3 снежня 2011 года складаюць за 1 літр:
бензін Нармаль-80 – 5400 рублёў,
бензін АІ-92 – 5700 рублёў,
бензін АІ-95 – 6100 рублёў,
дызельнае паліва – 6300 рублёў,
дызельнае паліва «Арктыка» – 7100 рублёў.

Прэс-служба «Белнафтахім» паведаміла: "Перагляд цэн на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 20-30%."

Цэны на паліва Вы заўсёды можаце даведацца на старонцы fanipol.net/be/info/petrol/

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

10.12.24   11.12.24
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.38 3.38
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.42 3.42