З 13 жніўня ў Беларусі падаражэе праезд у цягніках і электрычках

У Беларусі з 13 жніўня падымаюцца цэны на чыгуначныя перавозкі пасажыраў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Змяненне тарыфаў прадугледжваецца пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 2021 года № 51.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічаны ў сярэднім на 5-15 працэнтаў. Пры гэтым фактычнае павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці перавозкі.

Так кошт праезду цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа складзе з 13 жніўня 2021 года:
- 0,24 руб. за першую зону (замест 0,22 руб.);
- 0,024 руб. за кожны дадатковы кіламетр (замест 0,022 руб.).

Кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пас. (адлегласць 23 км) складзе: 0,24 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 0,024 руб = 0,672 руб. (67 капейкі );
Кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Інстытута Культуры (адлегласць 21 км) складзе: 0,24 руб. (за 5 км) + 16 км (21 км - 5 км) х 0,024 руб = 0,624 руб. (62 капеек)

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38