З 13 снежня 2020 года ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2020/2021 год

Графік руху цягнікоў на дарогах краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі на 2020/2021 год пачне дзейнічаць з 00:00 гадзінаў 13 снежня 2020 года.

Нагадаем, з красавіка 2020 года па рашэнні шэрагу дзяржаў у сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй былі цалкам прыпынены міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны.

Пры ўмове аднаўлення міжнародных пасажырскіх перавозак новым графікам прадугледжана курсіраванне 53 пар цягнікоў, з якіх 30 пар фарміравання Беларускай чыгункі з захаваннем асноўных маршрутных накірункаў: да Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Мінеральных Вод, Анапы, Архангельска, Вільнюса, Кіева, Варшавы, Прагі, Адэсы, Мурманска, Казані, Екацярынбурга і іншых гарадоў.

З новым раскладам руху прыгарадных электрацягнікоў Вы можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/prigorod/

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

10.05.21   11.05.21
1 Еўра (EUR) 3.06 3.06
1 Долар ЗША (USD) 2.54 2.54
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.42 3.42