Дзень горада пройдзе ў Фаніпалі 6 кастрычніка

6 кастрычніка ў цэнтральным скверы горада Фаніпаля пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада. У сувязі з гэтым рух транспарту па вуліцы Якуба Коласа будзе цалкам абмежаваны. У гарадскім скверы, уздоўж вуліцы Якуба Коласа, а таксама на пляцоўцы паміж паліклінікай і ААТ «АСБ Беларусбанк» адбудуцца разнастайныя святочныя мерапрыемствы.

Падчас правядзення свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады, пройдуць майстар-класы па танцах і ёзе, адбудуцца разнастайныя выставы. Сельгаспрадпрыемствы, прадпрыемствы гандлю і фермерскія гаспадаркі прадставяць свае тавары на сельскагаспадарчым кірмашы. Таксама ў гэты дзень у горадзе пройдзе міжрэгіянальны фестываль аматараў сабак «ДогФэст 2018». На працягу свята ў скверы разгорнуцца гандлёвыя рады, кірмаш рамеснікаў, будзе працаваць фуд-корт, дзе можна будзе пачаставацца прысмакамі і напоямі. Таксама жыхары і госці Фаніпаля змогуць пакаштаваць салдацкай кашы.

Праграма святочных мерапрыемстваў:

13:00 - Урачыстае адкрыццё свята
13:00 - Конкурс-выстава фотаздымкаў і малюнкаў(работ мастацкай накіраванасці) «Рукатворныя цуды»
13:00 - Выстава-продаж агароднінных культур «Кірмаш ураджаю»
13:30 - Фестываль аматараў сабак «ДогФэст». У праграме плануюцца паказальныя выступленні сабак, выступ грумераў (цырульнікаў для сабак), кансультацыя ветэрынара і многае іншае.
14:30 - Практычны майстар-клас і кансультацыя ад студыі ёгі «Лотас»
15:00 - Гульнявая пляцоўка, фотазона, лагапедычная кансультацыя, забаўляльная праграма ад дзіцячага цэнтра «Павуціна СанаЦіна»
15:00 - Выстава кандытарскіх вырабаў ад Вольгі Жданавай
15:00 - Выставачная пляцоўка танцавальнай студыі «Энігма» і студыі ёгі "Лотас"
15:30 - Навучальны «флэшмоб» ад танцавальнай студыі «Энігма» і майстар-клас па спартыўна-бальнаму танцу «Наперад да мары!»
16:10 - «АРТ-платформа» - падвядзенне вынікаў мастацкага конкурсу
16:20 - «Спартыўны рух Фаніпаля» - спартыўная фітнес-праграма і сямейныя гульні ад Наталлі Наважылавай
17:00 - Канцэртная праграма творчых калектываў ГУ «Фаніпальскі гарадскі Дом культуры» «Перазвон талентаў»
18:30 - Выступ гурта «Чыстае неба» (в/ч 30151)
19:20 - Фаер-шоу(Вогненнае шоу).

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

19.04.24   20.04.24
1 Еўра (EUR) 3.5 3.5
1 Долар ЗША (USD) 3.28 3.28
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48