На будаўніцтва дзіцячага садка ў Фаніпалі дадаткова выдзелены 1 млн рублёў

Аляксандр Лукашэнка вылучыў са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта 1 мільён рублёў на завяршэнне будаўніцтва ў 2018 годзе дзіцячага садка ў Фаніпалі. Гэта прадугледжана распараджэннем кіраўніка дзяржавы, падпісаным у сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2017 года. Работы па будаўніцтве дзіцячага садка, разлічанага на 230 месцаў, плануюць завяршыць да 1 верасня 2018 года. Гэта тыпавы праект з басейнам, прыкладна такі, у адпаведнасці з якім ўзводзілі яслі-сад №1 г. Дзяржынска. Новая ўстанова дашкольнай адукацыі размесціцца побач з сярэдняй школай №1.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

19.04.24   20.04.24
1 Еўра (EUR) 3.5 3.5
1 Долар ЗША (USD) 3.28 3.28
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48