У Азербайджан ужо адпраўлены першыя швейцарскія электрычкі з завода ў Фаніпалі

Першыя два электрацягнікі Stadler Kiss ЭШ2 адпраўлены ноччу і раніцай 24 мая з фаніпальскага завода «Штадлер-Мінск» у Баку. Швейцарскія электрычкі сабраны ў Фаніпалі спецыяльна пад заказ урада Азербайджана.

Цягнікі да станцыі Вязьма-сартавальная пацягне грузавы двухсекцыйны электравоз БКГ1.

 У Азербайджан ужо адпраўлены першыя швейцарскія электрычкі з завода ў Фаніпалі

Фота цягнікоў, якія ідуць у Азербайджан, апублікаваны ў суполцы ААТ «РЖД».

 У Азербайджан ужо адпраўлены першыя швейцарскія электрычкі з завода ў Фаніпалі

Швейцарская Stadler і Азербайджанская чыгунка 13 мая ў Баку заключылі кантракт на пастаўку 5 двухпавярховых электрацягнікоў KISS. Цырымонія падпісання прайшла ў рамках XIV Міжнароднай выставы "Транспарт, транзіт і лагістыка" TransCaspian. Кантракт падпісалі старшыня ЗАТ «Азербайджанская чыгунка» (АЧ) Джавід Гурбанов і кіраўнік кампаніі Петэр Шпулер. Як паведаміў кіраўнік АЧ, кошт кантракту складае каля 60-70 млн еўра, якія будуць выплачаны Stadler Rail Group на працягу 20 гадоў за кошт даходаў, атрыманых ад пасажыраперавозак.

Цягнікі будуць уключаць чатыры вагоны. Пасажыраўмяшчальнасць кожнага цягніка складае 919 чалавек, у кожным маецца 396 сядзячых месцаў, з якіх 84 - месцы бізнес-класа.

Першыя два цягнікі будуць абслугоўваць пасажыраў у Баку падчас Еўрапейскіх гульняў, якія горад прымае гэтым летам. Цягнікі будуць курсіраваць у перыяд правядзення Еўрагульняў паміж Бакінскім чыгуначным вакзалам і станцыяй метро "Кераглу" (каля Бакінскага Алімпійскага стадыёна). Астатнія саставы будуць дастаўлены ў Азербайджан да канца студзеня 2016 года. Пасля завяршэння Еўрагульняў усе пяць саставаў плануецца выкарыстоўваць на 43-кіламетровай чыгуначнай лініі Баку-Сумгайыт, якая ў дадзены момант мадэрнізуецца.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

15.01.25   16.01.25
1 Еўра (EUR) 3.59 3.59
1 Долар ЗША (USD) 3.5 3.5
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.4 3.4