На ўчастку дарогі Р-1 Мінск-Дзяржынск хуткасны рэжым зніжаны з 120 да 90 км/г
У сувязі з тым, што асобныя ўчасткі аўтадарогі Р-1 часова не адпавядаюць параметрам дарогі з высокім хуткасным максімумам у 120 км/г было прынята рашэнне прыбраць знакі «120».
Таксама, як паведамляе сайт СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», датчыкі кантролю перенастроены на фіксацыю новай хуткасці з 27 cтудзеня 2015 года на падставе ліста ДЭУ-60 исх. №01-2-6/92 ад 26.01.2015. Цяпер радары на 17 км дарогі Р-1 (у бок Дзяржынска) і на 18 км (у бок Мінска) устаноўлены на абмежаванне 90 км/г для легкавых і 70 км/г для грузавых аўтамабіляў.
Як паведамілі ў РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», зараз асобныя ўчасткі Р-1 часова не адпавядаюць нормам дарогі з хуткасным рэжымам у 120 км/г. Прагназуецца, што рамонт пачнецца не раней за красавік. Пасля рамонту хуткасны рэжым зноў павялічаць.
Нагадаем, што хуткасны рэжым на дарозе Р-1 быў павялічаны да 120 км/г усяго некалькі месяцаў таму (10 кастрычніка 2014 года).
Каментарыі(4):