Сёння на 17-м км дарогі Мінск-Дзяржынск будзе абмежаваны рух транспарту
23 студзеня на 17-м км аўтадарогі Р-1 Мінск-Дзяржынск паблізу прыпынку грамадскага транспарту "Матэль" супрацоўнікамі Мінскага раённага аддзела Следчага камітэта плануецца правядзенне следчага эксперыменту.
У перыяд часу з 17.30 да 20.00 з боку горада Дзяржынска ў напрамку Мінска будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў.
УСК па Мінскай вобласці рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху загадзя спланаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма