У Дзяржынскім раёне затрымана злачынная група па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжоў з аўтамашын
Супрацоўнікамі АКВ Дзяржынскага РАУС па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжоў з аўтамашын затрымана злачынная група.
У склад групы ўваходзілі маладыя людзі 1996-1997 гадоў нараджэння, якія пражываюць у Дзяржынскім раёне, Мінску і Уздзе.
Падазраваныя «вызначыліся» ў райцэнтры і ў вёсцы Лес–Гай Дзяржынскага раёна. За два тыдні маладыя людзі «абчысцілі» шэсць аўтамабіляў. Выносілі магнітолы, наборы ключоў для рамонту, электраінструмент і многае іншае, што маўтамашыны з незачыненымі дзвярыма.
А ў Фаніпалі прадметам злачыннага замаху сталі старыя аўтамабілі ВАЗ – «шасцёрка» і дзве «чацвёркі». Злачынец, спрабуючы ўгнаць транспартны сродак, разбіваў шкло і ўзломліваў замкі запальвання. На шчасце, давесці свой намер да канца зламысніку не ўдалося – 21-гадовы мясцовы жыхар быў таксама затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Дзяржынскага РАУС.
Усяго за дзевяць месяцаў 2014 года на тэрыторыі Дзяржынскага раёна здзейснена 7 угонаў транспартных сродкаў, шэсць з якіх на сённяшні дзень раскрытыя.
Крыніца: УУС Мінаблвыканкама