На дарозе Р-1 Мінск-Дзяржынск павышаецца дазволеная хуткасць да 120 км/г
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь сумесна з ДАІ прынялі рашэнне аб павышэнні дазволенай хуткасці руху да 120 км/г на асобных участках аўтадарог Беларусі.
Так, з 0:00 гадзін 10 кастрычніка 2014 года да 120 км/г павышаецца хуткасны рэжым на наступных участках аўтамабільных дарог:
Р-1 Мінск - Дзяржынск (на ўсім працягу);
М-4 Мінск - Магілёў (на ўсім працягу);
М-5 Мінск - Гомель (на ўсім працягу, за выключэннем участкаў, якія знаходзяцца на рэканструкцыі);
М-6 Мінск - Гродна (км 8 - км 57).
Выключэнне складуць ўчасткі названых аўтадарог, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад:
- пешаходных пераходаў у адным узроўні,
- скрыжаванняў з левапаваротнымі з'ездамі,
- участкаў канцэнтрацыі ДТЗ.
Каментарыі(1):