Герб горада Фаніпаль
20 лістапада 2006 года заснаваны афіцыйны геральдычны сімвал горада - герб Фаніпаля. Адпаведны Указ № 691 падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
ПАЛАЖЭННЕ
аб гербе горада Фаніпаля
1. Герб горада Фаніпаля з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным знакам.
Герб горада Фаніпаля - ўласнасць горада Фаніпаля, правам распараджэння якой валодае Фаніпальскага гарадскі выканаўчы камітэт.
2. Выява герба горада Фаніпаля размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Фаніпаля, а таксама ў памяшканнях паседжанняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба горада Фаніпаля можа размяшчацца ў тых месцах горада Фаніпаля, дзе у адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне малюнка Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Фаніпаля і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 года <Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь>.
Выява герба горада Фаніпаля можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў i святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Фаніпаля ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.11.2006 № 691
АПІСАННЕ
герба горада Фаніпаля
Герб горада Фаніпаля ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у сярэбраным полі якога размешчана перакуленае вастрыё зялёнага колеру з выявай залатога яблыка ў цэнтры.
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.11.2006 № 691