Жыхароў Фаніпаля папрасілі пацярпець без вады

Жыхары Фаніпаля, што ў Дзяржынскім раёне, сутыкнуліся з праблемай падачы вады. Мясцовая ЖКГ папярэдзіла іх, што па тэхнічных прычынах на працягу кастрычніка вада ў жылыя дамы будзе падавацца згодна адмысловага графіка (з 5.00 да 10.30 і 17.00 да 23.00).

Такое рашэнне абурыла фаніпальцаў. На мясцовым сайце адзін з жыхароў напісаў, што камунальнікі не прытрымліваюцца свайго графіка. Іншы наведнік сайта прапанаваў звярнуцца да мясцовых і абласных уладаў, а таксама ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, КДК і Саўмін. Магчыма, гэта мела пэўны эфект, таму што ўжо праз некалькі дзён, 18 кастрычніка, адбылася адмысловая нарада ў старшыні Дзяржынскага райвыканкама, на якую выклікалі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва райвыканкама Станіслава Доўнара. Ён патлумачыў абмежаванне падачы вады ў Фаніпалі тым, што ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў два разы павялічыў забой птушкі — з 35-40 да 75-80 тысяч штук у дзень.
«У дадзеным выпадку мы апынуліся закладнікамі сітуацыі, бо з аднаго боку — шматмільярдная вытворчасць, тэхнічны працэс якой патрабуе павышанага расходу вады, з другога — часовыя нязручнасці для грамадзян», — цытуе Станіслава Доўнара дзяржынская раёнка «Узвышша».

З нарады ў райвыканкаме вынікае, што камунальныя службы Фаніпаля задзейнічалі ўсе магчымыя рэсурсы — наяўныя свідравіны, якія знаходзяцца ў працоўным стане. Аднак, нягледзячы на тое, што «зроблена ўсё, каб атрымаць максімальную колькасць вады», для поўнага вырашэння праблемы давялося бурыць дзве новыя свідравіны. Фаніпальскія камунальнікі разлічваюць зрабіць гэта да 20-25 лістапада.

На нарадзе стала вядома, што павелічэнне забою курэй планавалася пасля ўвядзення дадатковай свідравіны. Але выглядае, што звышпрыбыткі агракамбіната пераважылі «часовыя нязручнасці» жыхароў Фаніпаля.
***
ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» — аграпрамысловы холдынг. Валодае 14500 га сельгасугоддзяў. Стварае да 2/3 агульнага аб’ёму валавога прадукту Дзяржынскага раёна. Як сцвярджаецца на сайце прадпрыемства, штомесячны прыбытак агракамбіната складае каля 4 млрд рублёў.

Крыніца: Наша Нiва

Дадаць каментар


Каментарыі(2):


Аўтар: Анна | Дата: 2011-10-20 23:25:14
Каментарый: А может по моему письму ))
Я уже рассылала письма и на ТВ(БТ, ОНТ, СТВ), и газеты(Наша Нива, Комсомольская правда, СБ, Республика), и на новостные сайты (Интерфакс, Белта), а также на различные гос.структуры(райисполком, миноблисполком, кгк, минХКХ, совмин - по email конечно(более действенно было бы писать официальное заявление с подписями жителей))

Но, наверное, не мы одни такие.
И из-за большого кол-ва писем НН и решила написать данную новость.
Аўтар: fedor | Дата: 2011-10-20 22:48:06
Каментарый: хоть и не скромно - но это по моему письму
Наша Нива и Хартия написали данную новость

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

22.08.17   23.08.17
1 Еўра (EUR) 2.27
1 Долар ЗША (USD) 1.93
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.27