У Беларусі падаражала аўтамабільнае паліва

10 чэрвеня ў Беларусі павышаны рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва ў сярэднім на 5 і 15% адпаведна, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі «Белнафтахіма», складаюць: бензін А-76 ("Нармаль-80") - 1.760 рублёў за літр (рост на 90 рублёў), бензін АІ-92 - 2.230 (на 110 рублёў), бензін АІ-95 - 2.540 (на 120 рублёў). Рознічная цана на дызельнае паліва павялічылася на 14,8% і склала 1.940 рублёў за літр (рост на 250 рублёў).

Як тлумачаць спецыялісты канцэрна, павышэнне цэн на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны на нафту і мае мэту "забеспячэння прывабнасці працы прадпрыемстваў на ўнутраным рынку Беларусі". Папярэдні раз цэны на нафтапрадукты ў Беларусі павышаліся 10 снежня мінулага года. Тады рознічныя цэны ўзраслі ў сярэднім на 5%.

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Алень | Дата: 2008-07-24 06:34:59
Каментарый: Скоро будем на урановом топливе ездить... :lol:

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

05.12.23   06.12.23
1 Еўра (EUR) 3.44 3.44
1 Долар ЗША (USD) 3.16 3.16
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.49 3.49