3 снежня натарыусы правядуць акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян
3 снежня 2021 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі будуць кансультаваць бясплатна. Сёлета рэспубліканская дабрачынная акцыя, традыцыйна прымеркаваная да святкавання Дня юрыста, пройдзе ў рэжыме анлайн.
На працягу працоўнага дня жыхары і госці Беларусі могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў. Аднак, з мэтай мінімізацыі асабістых кантактаў для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (Skype). Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро.
Час працы натарыяльнай канторы г.Фаніпаль з 9:00 да 17:30 (перапынак 13:00-13:30). Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18
Кантактныя тэлефоны для папярэдняга запісу: 8-01716-63609; 8-01716-24299.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.