У Дзень маці натарыусы будуць кансультаваць шматдзетных мам бясплатна

14 кастрычніка 2021 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі будуць кансультаваць бясплатна. У гэтым годзе рэспубліканская дабрачынная акцыя, традыцыйна прымеркаваная да святкавання Дня маці ў нашай краіне, пройдзе ў рэжыме онлайн.

На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку па адчужэнню нерухомасці і здзяйсненню выканаўчых надпісаў, пасведчанню шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў.

Аднак, з мэтай мінімізацыі асабістых кантактаў для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (Skype). Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро.

Час працы натарыяльнай канторы г.Фаніпаль з 9:00 да 17:30 (перапынак 13:00-13:30). Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18

Кантактныя тэлефоны для папярэдняга запісу: 8-01716-63609; 8-01716-24299.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

29.03.24   30.03.24
1 Еўра (EUR) 3.5 3.5
1 Долар ЗША (USD) 3.25 3.25
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.52 3.52