З 1 мая адмяняюцца рэйсы аўтобусаў Мінск-Плашава і Мінск-Фрунзе
У сувязі з аптымізацыяй прыгараднай маршрутнай сеткі і скарачэннем аб'ёмаў выканання транспартнай работы з 1 мая 2021 года адмяняецца выкананне рэйсаў па прыгарадных маршрутах Мінск-Плашава і Мінск-Фрунзе, якія праходзяць праз Фаніпаль.
Цяпер аўтобусы ідуць з Мінска ў Плашава/Фрунзе і гэтыя маршруты пакрываюць наступныя населеныя пункты: Чаркасы, Фаніпаль, Вязань, Навінка, Павялкова, Буда, Залессе, Чыкі, Дворышча.
Далейшае забеспячэнне транспартнага абслугоўвання па скасаваным рэйсам прыгарадных маршрутаў аддадзена мінскаму абласному камунальнаму транспартнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінаблпасажыртранс». У адрас гэтага аператара пасажырскіх перавозак і варта звяртацца (кантакты можна знайсці тут gpmopt.by/be/aboutus-be/contacts-be).
Плануецца запусціць маршрутку (транспартны сродак катэгорыі М2 і (або) М3) па маршруце 2465СК Мінск-Плашава і 2435СК Минск-Фрунзе.
Крыніца: КТУП «Мінсктранс»