У Фаніпалі ўжо некалькі дзён праходзяць мірныя шэсці
Ужо некалькі дзён у многіх гарадах Беларусі праходзяць акцыі пратэсту. Гэтыя акцыі ў розных гарадах прымаюць розныя формы.
Напрыклад, акцыі жанчын у белай вопратцы з кветкамі ў руках, шэсце па вуліцах, выбудоўванне ланцужкоў салідарнасьці супраць гвалту, а таксама недаверу людзей вынікамі выбараў. У сваю чаргу ў працоўных калектывах праходзяць сустрэчы з кіраўніцтвам, дзе калектывы выказваюць сваё меркаванне аб бягучую сітуацыі і падымаюць набалелыя ў дадзены момант пытанні. Сустрэчы былі ўжо на такіх прадпрыемствах, як БелАЗ, МТЗ, Інтэграл, Гроднажылбуд, Гродна Азот і іншых. Таксама былі розныя перфомансы ад работнікаў культурных устаноў. Напрыклад, работнікі Беларускай дзяржаўнай філармоніі выйшлі на прыступкі і праспявалі «Магутны Божа».
Як праходзілі акцыі па вечарах у Фаніпалі можна ўбачыць з відэа з телеграм канала t.me/fanipal2020
Нагадаем, артыкул 35 Канстытуцыі РБ: Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў вызначаецца законам. Свобода собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций и пикетирования, не нарушающих правопорядок и права других граждан Республики Беларусь, гарантируется государством. Порядок проведения указанных мероприятий определяется законом.
Крыніцы: TUT.by, Onliner.by, t.me