Павышаецца кошт праезду на чыгунцы
На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 20 снежня апублікавана пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №96 ад 12 снежня гэтага года. Гэтай пастановай уносяцца змены ў пастанову ад 27 верасня 2016 года №29 «Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях».
Адным са змяненняў будзе павышэнне тарыфу на перавозкі пасажыраў у цягніках рэгіянальных лініях эканомкласа.
Так, будзе ўсталяваны наступны парадак разліку кошту праезду:
- дзеючы зонны тарыф 0,21 руб. ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 км;
- пры разліку кошту праезду на адлегласць больш за 5 км бярэцца зонны тарыф 0,21 руб. і дадаткова за кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі - 0,021 руб.
Прывядзём прыклад для станцыі Фаніпаль:
Кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пасажырскага (адлегласць 23 км) складзе: 0,21 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 0,021 руб = 0,588 руб. (59 копеек);
Кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Інстытута Культуры (адлегласць 21 км) складзе: 0,21 руб. (за 5 км) + 16 км (21 км - 5 км) х 0,021 руб = 0,546 руб. (55 копеек)
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання, г.зн. дата ўступлення ў сілу 31 снежня 2019 года.
Каментарыі(2):