З 1 лістапада натарыяльная кантора Фаніпаля пераходзіць на новы рэжым працы
З 1 лістапада 2018 года ў натарыяльнай канторы горада Фаніпаль мяняецца рэжым працоўнага часу. З панядзелка па пятніцу натарыусы будуць працаваць з 9:00 да 17:30 (перапынак з 13:00 да 13:30). Выхадны - субота і нядзеля.
Таксама 12 кастрычніка 2018 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў. Акцыя прымеркавана да Дня маці.
На працягу дня шматдзетныя маці (жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей) могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.