29 і 30 верасня ў Фаніпалі пройдуць выступленні цырка-шапіто «Арлекін»
29 і 30 верасня ў Фаніпалі пройдуць выступленні цырка-шапіто «Арлекін». Шоу з унікальным спалучэннем разнастайных цыркавых жанраў і дэманстрацыяй таленавітай дрэсуры жывёл адбудзецца па вул. Камсамольскай (у раёне ААБ «Беларусбанк» і паліклінікі).
У праграме вялікае цыркавое шоу дрэсіраваных жывёл: тыбецкія які і шатландскія каровы, караван вярблюдаў з Азіі і перуанскія ламы, дзікабразы, гарэзныя малпачкі, поні і авечкі. А таксама паветраныя гімнасты, жанглёры, акрабаты на матацыклах, канатаходцы, афрыканскі чалавек-агонь і вясёлы клоўн Март.
Пачатак паказаў: 29 верасня в 18:00, 30 верасня в 14:00. Кошт квіткоў ад 10 да 20 рублёў. Квіткі прадаюцца ў касе цырка. Тэлефоны для даведак: +375 (29) 631-37-06, +375 (29) 727-95-46.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма