1 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ДУА «Яслі-сад №5 г.Фаніпаля»
1 верасня 2018 гада ў 11.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №5 г. Фаніпаля». Дзіцячы сад размешчаны па адрасе: вул. Камсамольская, д.8Б.
Дзіцячы сад разлічаны на 230 месцаў. Рэжым працы - з 7.30 да 18.00. Колькасць груп - 12, у іх залічана 243 дзіцяці (5 груп ад двух да трох гадоў - 90 дзяцей, 3 групы ад трох да чатырох гадоў - 68 дзяцей, 2 групы ад чатырох да пяці гадоў - 48 дзяцей, 1 група ад пяці да сямі гадоў - 25 дзяцей, 1 спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.
У дашкольнай установе адукацыі маюцца музычны, спартыўная залы, басейн. Для аказання медыцынскай дапамогі - сучасны медыцынскі блок, які ўключае працэдурны, фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты. Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сенсарны пакой дазволяе забяспечыць аказанне дэфекталагічнай і псіхалагічнай дапамогі выхаванцам. Для стварэння сучаснай адукацыйнай прасторы прадугледжаны Smart-цэнтр, студыі выяўленчага мастацтва, якія развіваюць холы.
На тэрыторыі дзіцячага садка абсталяваны гульнявыя пляцоўкі, спартыўная пляцоўка, пляцоўка па абучэнню дзяцей правілам дарожнага руху.
З мэтай забеспячэння бяспекі ў холах, групавых памяшканнях, на харчблоку ўсталявана відэаназіранне, прадугледжана электронная прапускная сістэма.
Загадчык - Давідоўская Міла Аляксандраўна.
Будаўніцтва дзіцячага садка вялося з абласнога бюджэту, а кошт работ згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй склала 6 830 271 рубель. Генпадрадчыкам было ААТ «Дзяржынская домабудаўнічае ўпраўленне».
Крыніца: Мінскі абласны выканаўчы камітэт