Бясплатнае кансультаванне натарыусаў, прымеркаванае да Дня ведаў

31 жніўня 2018 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі правядуць акцыю «Дарогай дабра ў краіну ведаў». Натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

Удзел у акцыі, якая праводзіцца Мінскай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, прымеркаванай да Дня ведаў, прымуць натарыусы натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці.

На працягу працоўнага дня грамадзяне, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў , адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

02.06.26   03.06.26
1 Еўра (EUR) 3.23 3.23
1 Долар ЗША (USD) 2.77 2.77
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.86 3.86