Праграма святкавання Дня Незалежнасці Беларусі ў Фаніпалі
3 ліпеня ў гарадскім скверы Фаніпаля адбудзецца свята «Квітней пад сонцам, наша Беларусь».
Праграма святкавання:
12:00 - 12:30 Урачыстае адкрыццё свята
12:30 - 16:00 «Беларусь - крыніца натхнення» - канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Дзяржыншчыны і г. Фаніпаль
20:00 - 23:00 «Квітней, мая Беларусь!» - канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля «Красавік» (Дзяржынскі ГДК) і ВІА «Чыстае неба» (в/ч 30151 г. Фаніпаль)
12:30 - 14:00 Фестываль фарбаў «Холі» (пляцоўка каля Беларусбанка)
16:10 - 17:30 Пляцоўка «Беларусь спартыўная»
23:00 Святочны салют
У гэты дзень будуць працаваць гандлёвыя рады, атракцыёны, выстава ваеннай тэхнікі, выставы бізнес-кампаній ўстаноў адукацыі горада і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Таксама можна будзе пакаштаваць салдацкую кашу.
У сувязі з умовамі надвор'я магчымы змены ў праграме святочных мерапрыемстваў.