Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць грамадзян 8 мая

8 мая 2018 года натарыяльнымі канторамі і натарыяльным бюро Мінскай абласной натарыяльнай акругі будзе праводзіцца акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, па пытаннях звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прымеркаваная да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На працягу працоўнага дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48