Старшыня райвыканкама: Да 1 мая ў Фаніпалі будзе завершаны ямачны рамонт

Ямачны рамонт у Фаніпалі будзе завершаны да 1 мая. Пра гэта распавёў старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч падчас суботніка, які прайшоў на будаўнічай пляцоўцы новага дзіцячага саду.

- Там, дзе была перакладка цеплатрас, газон і дарожнае пакрыццё адновяць, - сказаў Мікалай Іванавіч. - У далейшым будзем займацца добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый. Працы неабходна правесці на 12 пляцоўках. Сюды ўваходзіць устаноўка бардзюраў, асфальтаванне двароў, павелічэнне колькасці парковачных месцаў. Усё гэта робіцца ў комплексе.

Тым не менш на рамонтныя работы могуць разлічваць далёка не ўсе жыхары шматпавярховак. У Фаніпалі большасць дамоў застаюцца кааператыўнымі, гэта значыць знаходзяцца пад прыватным кіраваннем. Таму займацца добраўпарадкаваннем гэтай тэрыторыі павінны самі жыхары на чале са старшынёй кааператыва. Райвыканкам не мае права ўкладаць у гэта бюджэтныя грошы.

Атрымліваецца, што нават ямачны рамонт у двары кааператыўнага дома павінны рабіць самі жыхары, наняўшы адпаведную арганізацыю.

Мікалай Арцюшкевіч таксама адзначыў, што работа па навядзенні парадку не сканчаецца толькі суботнікам. Яна будзе працягвацца на працягу ўсяго года.

- Мы павінны рабіць усё для зручнага пражывання грамадзян. Побач з садком, бачыце, возера. Вадаём таксама плануем добраўпарадкоўваць. Тут будзе зона адпачынку для мясцовых жыхароў, - тлумачыць старшыня райвыканкама.

Крыніца: Газета "Узвышша"

Дадаць каментар


Каментарыі(5):


Аўтар: Дмитрий | Дата: 2018-05-26 19:13:58
Каментарый: А куда интересно идут наши деньги, которые мы платим за налог на дороги? Согласно закону, 50% от взимаемого с автовладельцев сбора идет в республиканский бюджет. Остальные 50% направляются в местные бюджеты населенных пунктов, где налог уплачивался. Затем средства идут на реконструкцию старых трасс и строительство новых современных магистралей.
Аўтар: ДМИТРИЙ | Дата: 2018-05-14 14:45:23
Каментарый: НЕ ДОРОГА А НАСТОЯЩИЙ ТАНКАДРОМ
Аўтар: Александр | Дата: 2018-05-03 06:44:48
Каментарый: И где обещанный ямочный ремонт до 1 мая? Ездят, ляпают непонятно как. Одну ямку заделали, рядом оставили. Бездарное управление работой.
Аўтар: Виктория | Дата: 2018-04-30 19:51:49
Каментарый: Посмотрите пожалуйста уважаемый Николай Артюшкевич, как бездарно тратят бюджетные деньги Ваши подчиненные https://forum.onliner.by/viewtopic.php?f=138&t=21519053
Аўтар: Виктория | Дата: 2018-04-30 19:32:57
Каментарый: Ага

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

04.12.23   05.12.23
1 Еўра (EUR) 3.42 3.42
1 Долар ЗША (USD) 3.14 3.14
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.5 3.5